БЕЛ Ł РУС

У Беларусі на дзяржаўным узроўні адзначаецца Дзень Незалежнасьці

3.07.2008 / 09:59

Nashaniva.com

64 гады таму Менск быў вызвалены Чырвонай Арміяй ад нацыстаў.

3 ліпеня 1944 года Мінск быў вызвалены Чырвонай Арміяй ад нямецка‑фашысцкіх захопнікаў.

Менавіта гэтую дату і вынес на рэферэндум 1996 года Аляксандр Лукашэнка з прапановай зрабіць яе галоўным дзяржаўным святам.

Да таго часу Дзень незалежнасці на дзяржаўным узроўні святкаваўся 27 ліпеня. У гэты дзень у 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Гэта быў значны крок да незалежнасці, абвешчанай у 1991 годзе.

Таксама беларускімі дэмакратычнымі сіламі традыцыйна святкуецца 25 сакавіка Дзень Волі — у 1918 годзе ў Мінску была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сёння па ўсёй краіне пройдуць святочныя мерапрыемствы, парады і народныя гулянні.

Эўрарадыё

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула