БЕЛ Ł РУС

Бетонамяшалка з Кобрына прызнана цацкай года ў Польшчы

30.11.2016 / 08:57

Nashaniva.com

Бетонамяшалку Construct з наборам муляра №7, якую выпускае Кобрынскае прадпрыемства «Палессе», прызналі цацкай года ў Польшчы, піша sb.by.

Вынікам шостага конкурсу на адным з буйных польскіх сайтаў стала тое, што кобрынская бетонамяшалка стала найлепшай у намінацыі «Цацка для пяску».

Арганізатары кожны год робяць тэсты новых цацак і аксесуараў для дзяцей. У гэтым годзе лепшае вызначалі ў 16 намінацыях.

Кампанія «Палессе» вядомая на айчынным рынку, рынках Расіі, краін СНД, Еўропы. Яе ведаюць як вытворцы высакаякасных пластмасавых цацак з экалагічна чыстых матэрыялаў. Прадукцыю «Палесся» купляюць больш чым у 50 краінах па ўсім свеце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула