БЕЛ Ł РУС

Сярод пацярпелых — двое дзетак ва ўзросьце 5 і 6 гадоў

4.07.2008 / 11:52

Nashaniva.com

У іх нязначныя пашкоджаньні ступакоў, пагроза жыцьцю адсутнічае. У 6-ю бальніцу даставілі 31 чалавека.

Стан большай часткі пацярпелых расцэньваецца як здавальняючы.

Пра гэта журналістам сказаў галоўны ўрач 6‑й гарадзкой клічнічнай бальніцы, куды была дастаўлена большасьць пацярпелых, Віктар Гурко.

Усяго ў больніцу даставілі 31 чалавека, у асноўным гэта моладзь у веку ад 19 да 25 гадоў. Сярод пацярпелых — двое дзетак ва ўзросьце 5 і 6 гадоў.

У іх знойдзены нязначныя пашкоджаньні ступакоў, пагроза жыцьцю адсутнічае.

За ноч мэдыкі правялі 26 апэрацый. Часьцеё за ўсё былі пашкоджаныя верхнія і ніжнія канечнасьці, грудзі, жывот. Зараз у 6‑й бальніцы знаходзіцца 24 чалавекі.

Усяго падчас выбуху ля стэлы «Менск — горад‑герой» пацярпелі каля 50 чалавек.

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула