БЕЛ Ł РУС

Страляніна ў фінскім мястэчку на мяжы з Расіяй: загінулі мэр і дзве журналісткі

4.12.2016 / 18:58

nn.by

У невялікім фінскім мястэчку Іматра каля паўночы былі застрэленыя мэр-жанчына і дзве журналісткі. Пра гэта са спасылкай на інфармацыю мясцовай паліцыі паведамляе Reuters.

Паводле інфармацыі паліцыі, сярод ахвяр была Цііна Вілен-Япінен — старшыня гарадской рады Іматры, у той час як дзве іншыя жанчыны аказаліся журналісткамі.

Цяпер вядома, што па падазрэнні ў забойстве затрыманы 23-гадовы мясцовы жыхар з крымінальным мінулым. Мужчына добраахвотна здаўся паліцыі на месцы злачынства.

Матывы забойства пакуль не высветленыя.

«На дадзены момант падобна, што ахвяры былі выбраныя выпадкова», — паведаміў на прэс-канферэнцыі інспектар Саку Тыелінен.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула