БЕЛ Ł РУС

Урачыстае шэсце гусарскай харугвы ў гонар Стэфана Баторыя адбылося ў Гродне ФОТАРЭПАРТАЖ

5.12.2016 / 08:56

Урачыстае шэсце гусарскай харугвы ў гонар Стэфана Баторыя ад Старога замка па вуліцы Замкавай да кафедральнага касцёла Святога Францішка Ксаверыя адбылося 4 снежня.

У Гродне 3 і 4 снежня ў памяць пра караля Польшчы і князя Вялікага Княства Літоўскага Стэфана Баторыя прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 430-й гадавіне з дня яго смерці.

Стэфан Баторый, кароль польскі і вялікі князь літоўскі, памёр 12 снежня 1586 года ў Гродне. Венгр паводле паходжання, ён так любіў Гродна, што праводзіў у ім часу больш, чым у Кракаве ці Вільні. Па яго загадзе быў перабудаваны замак вялікага князя Вітаўта, які ператварыўся ў выдатны рэнесансны палац. Кароль шчодра дапамагаў Праваслаўнай царкве, дазволіў таксама свайму архітэктару ўзвесці новую сінагогу для яўрэяў, аплаціў будаўніцтва касцёла, вядомага як Фара Вітаўта.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула