БЕЛ Ł РУС

Расійскі Су-33 разбіўся пры пасадцы на «Адмірала Кузняцова»

5.12.2016 / 13:47

Nashaniva.com

ria.ru

У Мінабароны Расіі пацвердзілі гібель знішчальніка Су-33 падчас пасадкі на авіяносец «Адмірал Кузняцоў» ў Міжземным моры.

Пра гэта lenta.ru паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Пілот катапультаваўся, яго здароўю нічога не пагражае.

Папярэдняя аварыя на «Адмірале Кузняцове» адбылася 13 лістапада, тады недалёка ад крэйсера ў ваду зваліўся МіГ-29. Пілот таксама паспеў катапультавацца і не пацярпеў.

Мінабароны Расіі пасля першага інцыдэнту заявіла толькі аб «авіяцыйным здарэнні», не прыводзячы ніякіх дэталяў аварыі.

«Пасля выканання баявой задачы ў небе Сірыі пры здзяйсненні пасадкі на авіянясучы крэйсер «Адмірал Кузняцоў» з-за абрыву троса аэрафінішора выкаціўся за межы палубы знішчальнік Су-33», - гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула