БЕЛ Ł РУС

Невядомая дзяўчына забрала забытыя ў цэнтры Мінска пакеты з адзеннем на 2,5 тыс. даляраў

5.12.2016 / 14:25

Nashaniva.com

Сталічныя праваахоўнікі шукаюць дзяўчыну, якая забрала пакеты з брэндавым адзеннем на амаль 2,5 тысячы долараў, забытыя на плошчы Свабоды пакупніком буціка. Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Паведамляецца, што мужчына закупіўся адзеннем на амаль 4,9 тыс. рублёў у адным з буцікаў на плошчы Свабоды. Ён выйшаў з крамы і накіраваўся да паркамата, каля якога паставіў пакеты з рэчамі. У гэты ж момант яму патэлефанавалі на мабільнік, ён стаў размаўляць, пасля чаго машынальна сеў у аўто і паехаў. Калі ён згадаў пра забытыя пакеты, то вярнуўся, але ўжо нічога не знайшоў і звярнуўся ў міліцыю.

Праваахоўнікі прагледзелі запісы камер відэаназірання і ўбачылі дзяўчыну, якая забрала пакеты.

Калі вам што-небудзь вядома пра гэту дзяўчыну, праваахоўнікі просяць звяртацца ў Цэнтральнае РУУС Мінска асабіста альбо па тэлефонах: 8029-178-10-92 (Андрэй Леанідавіч), 288-02-02 (дзяжурная частка) або 102. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула