БЕЛ Ł РУС

Гурт «HURMA» выпусціў кліп з Дартам Вейдэрам і ягоным сынам Люкам ВІДЭА

6.12.2016 / 16:50

Nashaniva.com

Напярэдадні выхаду новага эпізоду культавай сагі «Зорныя войны» мінскі гурт HURMA прэзентуе кліп на песню «Люк, я твой тата». Культавы радок з сагі быў узяты невыпадкова: песня распавядае гісторыю чалавека, які вырас без бацькі. У кліпе з’яўляецца і той самы галівудскі Дарт Вейдэр, якога хлопчык прымае за свайго бацьку.

Рэжысёрам новага відэа стаў Арцём Лобач. Гэта ўжо другая праца беларускага кліпмэйкера ў супрацоўніцтве з гуртом HURMA. Галоўную ролю ў кліпе сыграў маленькі акцёр з Магілёва Іван Клімовіч.

Тэкст песні «Люк, я твой тата» на пачатку года быў апублікаваны ў дэбютным паэтычным зборніку «Развітанцы» Мікіты Найдзёнава. Кніга ўвайшла ў шорт-ліст літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула