БЕЛ Ł РУС

Гледачы мінскага канцэрта гурту «Океан Ельзи» змогуць даехаць да метро бясплатна

6.12.2016 / 18:06

Nashaniva.com

У беларускай сталіцы ўжо 10 снежня адбудзецца канцэрт групы «Океан Ельзи». Па заканчэнні канцэрту пяць аўтобусаў бясплатна давязуць наведвальнікаў канцэрту ад «Мінск-Арэны» да станцыі метро Няміга, паведамляе БелТА.

У «Мінск-Арэну» на канцэрты праходзяць тысячы людзей. Каб зрабіць праезд прыхільнікаў гурта «Океан Ельзи» больш камфортным, будуць арганізаваныя дадатковыя аўтобусныя рэйсы.

Для стварэння асаблівай атмасферы ў аўтобусах будуць гучаць найлепшыя кампазіцыі ўкраінскай рок-групы.

Арганізатар акцыі — радыё Unistar 99,5, якое з'яўляецца інфармацыйным партнёрам канцэрта «Океана Ельзи» ў Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула