БЕЛ Ł РУС

Брытанскія вайскоўцы трэніруюцца абараняць Эстонію ад Расіі

6.12.2016 / 22:07

Аляксандр Гелагаеў

«Нашы хлопцы рыхтуюцца сустрэць Пуціна ў Эстоніі», — піша брытанская Daily Mail пра вучэнні брытанскай арміі на палігоне каля брытанскага Солсберы.

У вучэннях бралі ўдзел падраздзяленні і цывільныя кантрактнікі, якія павінны былі імітаваць расійскую армію - у прыватнасці былі задзейнічаныя танкі Т-72 і Т-55, групы жаўнераў у блакітнай і шэрай уніформе з аўтаматамі АК-74.

«Ідэя — сімуляваць элементы расійскай інвазіі ва Усходнюю Украіну ў 2014 годзе», — сказаў газеце прадстаўнік Мінабароны.

dailymail.co.uk

Наступ танкаў і пяхоты праціўніка быў сустрэты верталётамі Apache, ударамі самалётаў Tornado, танкамі Challenger, баявымі машынамі пяхоты Warrior.

Частка ўдзельнікаў вучэнняў хутка адправіцца ў Эстонію ў якасці элемента шматнацыянальнага кантынгенту НАТА. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула