БЕЛ Ł РУС

Ecolines адкрывае рэгулярны аўтобусны маршрут з Мінска ў аэрапорты Вільні і Каўнаса

7.12.2016 / 13:12

Nashaniva.com

З 22 снежня міжнародны аўтобусны перавозчык Ecolines адкрывае новы рэгулярны маршрут Мінск - Вільня — Каўнас і назад з заездамі ў аэрапорты літоўскіх гарадоў.

Аўтобусы будуць курсіраваць па маршруце штодня, чатыры разы на суткі.

Адпраўленне з Мінска: 00:30, 04:00, 05:30, 15:00. Час у дарозе да Віленскага аэрапорта — 3 гадзіны 45 хвіліны.

Адпраўленне з аэрапорта Вільні ў Мінск: 01:15, 09:45, 14:45, 20:15. Час у дарозе таксама 3 гадзіны 45 хвілін.

Кошт квітка - 20 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула