БЕЛ Ł РУС

Журналістаў «НН», памылкова затрыманых падчас акцыі Маладога фронту, выпусцілі

8.12.2016 / 9:16

Nashaniva.com

Журналістаў «НН» Мікіту Недаверкава і Ірыну Арахоўскую, якія здымалі акцыю ў цэнтры Мінска і былі затрыманыя, выпусцілі. Яны каля гадзіны правялі ў Цэнтральным РУУСе.

Як патлумачылі журналістам міліцыянты, падчас акцыі нейкі чалавек падышоў да патрульнай машыны і ўказаў менавіта на журналістаў «Нашай Нівы».

Маўляў, яны развешвалі сцягі ў цэнтры Мінска і трэба праехаць «разабрацца». Аднак журналісты рабілі сваю работу: асвятлялі акцыю, у іх у руках была камера. Таксама супрацоўнікі міліцыі сцвярджалі, што журналісты не маюць права іх здымаць, бо гэта ўмяшанне ў асабістае жыццё, а супрацоўнікі міліцыі такога дазволу не давалі.

Урэшце, журналістаў пасля паўгадзіннага стаяння на праспекце затрымалі.

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула