БЕЛ Ł РУС

Траўматолагі рэкамендуюць пажылым людзям у галалёд па магчымасці не выходзіць з дома

8.12.2016 / 12:00

Nashaniva.com

Пра гэта заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшы навуковы супрацоўнік РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Мухля, паведамляе БелТА.

«Пажылым людзям трэба як мага радзей выходзіць на вуліцу ў галалёд», - падкрэсліў Аляксандр Мухля. У іх павышаная ломкасць костак, таму высокая рызыка атрымаць пералом пры любым падзенні.

«З улікам сталага веку арганізму значна складаней змагацца з усімі непрыемнасцямі. Гэта выклікае праблемы і для самога пацярпелага, і для блізкіх яму людзей.

Таму ў такое надвор'е трэба старацца сваіх пажылых сваякоў не адпускаць з дома», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула