БЕЛ Ł РУС

Сталі вядомыя асабістыя выдаткі Трампа на прэзідэнцкую гонку

9.12.2016 / 17:58

nn.by

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выдаткаваў на сваю выбарчую кампанію 66 мільёнаў даляраў з уласных сродкаў. Такія дадзеныя прыводзіць Федэральная выбарчая камісія ЗША, паведамляюць інфармагенцтвы.

У цэлым жа кампанія каштавала Трампу 322 мільёны даляраў, у той час як яго суперніца Хілары Клінтан выдаткавала 565 мільёнаў.

У ходзе праймерыз мільярдэр адмовіўся фінансаваць апытанні грамадскай думкі як «бескарысныя». Паводле дадзеных кампаніі mediaQuant, у пачатку 2016 года Трамп абышоў 16 супернікаў унутры рэспубліканскай партыі, актыўна выкарыстоўваючы бясплатныя рэсурсы ў інтэрнэце і сацсетках, якія дазвалялі перадаваць кожнае слова кандыдата і звяртацца наўпрост да выбарцаў.

Выбары прэзідэнта ЗША прайшлі 8 лістапада. Інаўгурацыя новага кіраўніка дзяржавы адбудзецца 20 студзеня 2017 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула