БЕЛ Ł РУС

Сірыйская армія і апалчэнцы адбілі атакі баевікоў ІД на Пальміру

11.12.2016 / 15:18

Nashaniva.com

Сірыйская армія і байцы апалчэння адкінулі баевікоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» ад Пальміры, баі працягваюцца на подступах да горада, паведаміла ў суботу РІА «Новості» крыніца ў сірыйскім народным апалчэнні.

Фота ria.ru

Пальміра пад кантролем арміі і апалчэння, за тэрарыстамі застаюцца некалькі вышынь на горнай градзе Ат-Тар, атакі ідуць адразу з некалькіх бакоў, распавёў суразмоўца агенцтва.

Па дадзеных апалчэння жорсткія баі працягваюцца на подступах да горада на вышынях Ат-Тар, а таксама з боку нафтавых і газавых радовішчаў Аш-Шаэр і Джазаль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула