БЕЛ Ł РУС

У Салігорску затрымалі пяцёх маладафронтаўцаў

8.07.2008 / 18:50

Nashaniva.com

Яны зьбіралі подпісы за далучэньне Беларусі да Эўразьвязу.


Супрацоўнікі салігорскай міліцыі затрымалі актывістаў не зарэгістраванай у Беларусі арганізацыі «Малады фронт» Крысьціну Самойлаву, Андруся Тычыну, Паўла Батуева і братоў Івана і Ільлю Шылаў.

Маладафронтаўцы зьбіралі ў цэнтры Салігорску подпісы грамадзянаў за далучэньне Беларусі да Эўразьвязу.

Міліцыянты паведамілі актывістам, што ў міліцэйскім пастарунку будуць вырашаць, ці складаць на іх пратакол за збор подпісаў.

За некалькі гадзінаў да гэтага маладафронтаўцам прапаноўвалі прыйсьці ў міліцыю і патлумачыць, дзе яны былі ў той час, калі на сьвяточным канцэрце ў Менску здарыўся выбух.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула