БЕЛ Ł РУС

У клініках застаюцца 39 чалавек, што пацярпелі ад выбуху

8.07.2008 / 19:52

Nashaniva.com

Трое пацярпелых па‑ранейшаму застаюцца ў цяжкім стане, яшчэ двое — у стане сярэдняй цяжкасьці.

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Зьвесткі на 18:00 8 ліпеня.

Больш за ўсё пацярпелых (22 чалавекі) праходзяць лячэньне ў 6‑й гарадзкой бальніцы, у бальніцы хуткай мэдыцынскай дапамогі — 3 чалавекі, у 4‑й бальніцы — 3, у РНПЦ траўматалогіі і артапэдыі — 6. Выпіска аднаго пацыента плянуецца на 9 ліпеня.

Па адным пацярпелым ў 2‑й і 9‑й менскіх клініках, ваенным шпіталі, Віцебскім абласной бальніцы і шпіталі МУС. Стан большасьці ацэньваецца як станоўчы.

Трое пацярпелых па‑ранейшаму застаюцца ў цяжкім стане, яшчэ двое — у стане сярэдняй цяжкасьці. Учора з 6‑й гарадзкой бальніцы выпісалі грамадзяніна Украіны

У выніку выбуху ў ноч на 4 ліпеня па мэдыцынскую дапамогу ў клінікі зьвярнулася больш за 50 чалавек. Былі шпіталізаваныя 47 чалавек.

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула