БЕЛ Ł РУС

Суд Амстэрдама адмовіўся вяртаць скіфскае золата ў Крым

14.12.2016 / 12:43

Nashaniva.com

Акруговы суд Амстэрдама адмовіўся вяртаць у Крым калекцыю скіфскага золата, вывезенага на выставу да далучэння паўвострава да Расіі. Чатыры крымскія музеі спрабавалі аспрэчыць затрыманне калекцыі паводле патрабавання ўкраінскіх уладаў.

Дырэктар Керчанскага гісторыка-культурнага запаведніка Таццяна Умрыхіна раней заяўляла, што музей будуць падаваць апеляцыю, калі рашэнне будзе не на іх карысць.

Калекцыя золата была вывезена на выставу «Крым: золата і сакрэты Чорнага мора» ў амстэрдамскі музей Аларда Пірсана ў лютым 2014 года. У калекцыі больш за дзве тысячы экспанатаў агульным коштам звыш мільёна еўра.

Пасля завяршэння выставы ў верасні 2014 гады частка экспанатаў з кіеўскага музея была адразу вернутая ва Украіну, па астатняй калекцыі галандскі бок вырашыў дачакацца рашэння суда. Разгляд справы пачаўся ў кастрычніку 2016 года.

Нідэрланды не прызнаюць «далучэння» Крыма да Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула