БЕЛ Ł РУС

Навальны распавёў, што зробіць з Крымам, калі стане прэзідэнтам 

15.12.2016 / 12:17

Nashaniva.com

Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны мае намер правесці «нармальны» рэферэндум у акупаваным РФ Крыме ў выпадку сваёй перамогі на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю РБК.

Нагадаем, на днях Аляксей Навальны абвясціў пра свой удзел у выбарах прэзідэнта Расіі і пачаў прэзідэнцкую кампанію.

На пытанне аб тым, што адбылося з Крымам, — гэта гістарычная справядлівасць ці анексія, Навальны адказаў наступным чынам:

«Калі вас пытаюцца: «Як вас завуць?» — вы можаце адказаць на пытанне «так» або «не»? Так і тут. Калі вы задаяце складанае пытанне, на яго нельга даць простага адказу. І ў гэтым заключаецца трагедыя Крыма, які цяпер незразумела чыя тэрыторыя. Але я магу сказаць, што шлях вырашэння праблем Крыма павінен пачынацца з нармальнага рэферэндуму, які там трэба правесці».

«Гэта непрызнаная тэрыторыя. Для таго, каб пачаць вырашаць гэтыя праблемы, мы павінны мець нейкі пункт, ад якога мусім адштурхоўвацца, і гэтым пунктам павінна стаць высвятленне рэальнага волевыяўлення жыхароў Крыма на самым сумленным і самым празрыстым рэферэндуме», — заявіў палітык.

На ўдакладняючае пытанне: «То бок гэта не гістарычная справядлівасць і не анексія?», Навальны адзначыў:

«Ды не існуе ніякай гістарычнай справядлівасці. Сёння гістарычная справядлівасць адна, а заўтра гістарычная справядлівасць іншая. Для крымчукоў гэта адно, для крымскіх татараў — гэта ўсё зусім іншае».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула