ЕС афіцыйна падоўжыў эканамічныя санкцыі супраць Расіі
Эканамічныя санкцыі ЕС супраць Расіі, уведзеныя за дэстабілізацыю сітуацыі ва Украіне, афіцыйна падоўжаныя да канца ліпеня наступнага года, паведамляе Радыё Польшча.
Папярэднюю згоду лідараў 28 краін у гэтым пытанні была афіцыйна зацверджаная ў рамках так званай пісьмовай працэдуры. Заўтра гэта рашэнне павінна з'явіцца ў Афіцыйным бюлетэні ЕС.
Рашэнне аб падаўжэнні эканамічных санкцый азначае далейшае абмежаванне доступу расійскіх банкаў і нафтавых кампаній да рынкаў капіталу. Расіяне таксама не змогуць купляць сучасныя тэхналогіі, у тым ліку, звязаныя з здабычай нафты ў арктычных радовішчах, і так званае абсталяванне падвойнага прызначэння, якое выкарыстоўваецца як у грамадзянскіх, так і ў ваенных мэтах. Рашэнне аб падаўжэнні эканамічных санкцый таксама азначае працяг дзеяння эмбарга на пастаўкі зброі.
Паведамляецца, што ЕС прыняў пастанову аб падаўжэнні санкцый супраць Расіі з-за адсутнасці прагрэсу ў рэалізацыі мінскіх пагадненняў. Асобныя галасы, якія выступаюць за паслабленне санкцый у дачыненні да Масквы, былі прыглушаныя абурэннем сусветнай грамадскасці ў сувязі з расійскімі авіяналётамі ў Сірыі.