БЕЛ Ł РУС

Цяпер у Беларусі настойку глогу можна набыць толькі днём і па адным флаконе ў рукі

20.12.2016 / 12:03

Nashaniva.com

Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Настойкі на травах, якія ўтрымліваюць спірт, — глог, сардэчнік, валяр'ян, календула і мурашыны спірт — у начны час адпускацца не будуць. Можна будзе набыць іх аналагі ў выглядзе таблетак, капсул, мазяў, геляў.

У Расіі ад атручвання канцэнтратам для ваннаў «Глог» загінулі больш за 50 чалавек. 20 снежня аб'яўлены ў Іркуцкай вобласці днём жалобы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула