БЕЛ Ł РУС

Алімпійцаў стымулююць пажыцьцёвай скваркай

10.07.2008 / 10:59

Nashaniva.com

Генэральны дырэктар ЗАТ «Белатміт» паабяцаў пажыцьцёва забясьпечваць мясам і каўбасамі беларускіх пераможцаў Алімпійскіх гульняў, а баскетбалістам для вечнай скваркі трэба заняць хаця б трэцяе месца.


На ўшанаваньні нацыянальнай жаночай баскетбольнай зборнай краіны, якое адбылося ў нядзелю, генэральны дырэктар ЗАТ «Белатміт» Барыс Цыпорын заявіў, што ў выпадку выйгрышу камандай мэдалёў любой вартасьці на Алімпіядзе‑2008 кожны гулец будзе пажыцьцёва забясьпечаны мяснымі і каўбаснымі вырабамі.

Ён таксама паабяцаў, што «мясная пэнсія» чакае кожнага беларускага спартоўца, якому ўдасца падняцца на найвышэйшую прыступку п’едэстала ў Пэкіне.

Паводле «Звязды»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула