БЕЛ Ł РУС

Затрыманы на Еўра-2016 расійскі фанат добраахвотна застаўся ў турме, каб падтрымаць таварыша

21.12.2016 / 22:04

Nashaniva.com

Супрацоўнік аддзела па працы з заўзятарамі тульскага «Арсенала» Міхаіл Максімаў распавёў, што заўзятар Сяргей Гарбачоў, асуджаны за ўдзел у беспарадках падчас Еўра-2016 у Францыі, прыняў рашэнне застацца ў турме.

Гарбачоў павінен выйсці на волю 22 снежня, але прыняў рашэнне застацца ў турме з Аляксеем Еруновым, якога выпусцяць на волю ў сярэдзіне студзеня.

«Сяргея Гарбачова вызваляць 22 снежня, як і Мікалая Марозава, але Сяргей прыняў рашэнне застацца ў турме па сваім жаданні. Аляксея Ерунова вызваляць толькі ў сярэдзіне студзеня, і Гарбачоў вырашыў застацца з ім з салідарнасці», — распавёў Максімаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула