БЕЛ Ł РУС

Паротнікаў: Качанаву прызначылі за абсалютную лаяльнасць і бязлітаснасць

21.12.2016 / 22:34

Nashaniva.com

«Прычыны прызначэння Качанавай ляжаць на паверхні», — напісаў кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў на старонцы ў фэйсбуку.

Наталля Качанава. Фота grodnonews.by

«1. Абсалютная лаяльнасць, можна нават сказаць вытанчаная бязлітаснасць да ворагаў рэйха. Гатоўнасць накінуцца на любога незадаволенага самым правільным курсам. Прыгадаем, мякка кажучы, неадназначныя выказванні з нагоды сацыяльных інавацый ад пенсійнага ўзросту да падатку на дармаедаў.

2. Абсалютная неамбіцыйнасць: партыя сказала «трэба» — камсамол адказаў «ёсць». На мясакамбінат — значыць, на мясакамбінат. На пяшчаны кар'ер — значыць, на кар'ер. Ва ўрад — значыць, ва ўрад. Гэтакі служака ў спадніцы. Лукашэнка такіх любіць.

3. Пакуль нічога не скрала. Прынамсі, на тых пасадах, дзе паспела папрацаваць.

4. Дысцыплінаванасць і стараннасць у выкананні любой, нават самай неадназначнай ідэі самі ведаеце каго.

5. Адсутнасць каманды або «сваіх» людзей. Ім проста няма адкуль узяцца: Качанаву вырвалі ў віцэ-прэм'еры два гады таму з правінцыі. А тут такі аб'ём функцый, што абрасці сувязямі і абавязальніцтвамі ў межах гэтых сувязяў проста фізічна не было часу. Нагрузка на чальцоў урада вельмі вялікая. Фізічна вялікая.

І ніякага пратэжэ сілавікоў або кулуарных інтрыг».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула