БЕЛ Ł РУС

Затрыманьне Міраслава Лазоўскага працягнулі на 10 дзён

10.07.2008 / 16:09

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміла ягоная жонка, Ніна Шыдлоўская.


Ніна Шыдлоўская

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла жонка затрыманага былога актывіста «Белага легіёну» Ніна Шыдлоўская.

«Я толькі што выйшла з ізалятару на Акрэсьціна, дзе трымаюць майго мужа. Сёньня сканчаецца тры дні як ён быў затрыманы, але ўжо пракурор санкцыянаваў новы тэрмін ягонага затрыманьня — 10 дзён. Закон гэта дазваляе. Фармальна Міраслава правяраюць на датычнасьць да «дэструктыўнай арганізацыі», — сказала Ніна Шыдлоўская.

У ізалятары на Акрэсьціна ў Ніны Шыдлоўскай прынялі перадачу для мужа

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула