Лукашэнка даручыў распрацаваць план па рэканструкцыі аўтамабільных дарог мясцовага значэння
Аляксандр Лукашэнка сёння на адкрыцці руху па другой Мінскай кальцавой аўтадарозе даручыў распрацаваць план па рэканструкцыі аўтамабільных дарог мясцовага значэння.
Фота auto.onliner.by
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў апошні час вялікая ўвага надаецца будаўніцтву трасаў рэспубліканскага значэння, а мясцовыя дарогі прыходзяць у непрыдатнасць. «Абапіраючыся на гэтых асноўных артэрыях (ад гэтага нікуды не дзенешся, іх трэба было аднаўляць), мы сапраўды выпусцілі дарогі мясцовага значэння», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«У бліжэйшыя месяцы мы збярэмся, абмяркуем і прымем рашэнне, як будзем аднаўляць дарогі мясцовага значэння. Кожны аграгарадок (а іх каля двух тысяч) павінен быць злучаны з раённым цэнтрам. Ад раённых цэнтраў да абласных у нас больш-менш нядрэнныя дарогі, але іх таксама сям-там трэба прыводзіць у парадак», — сказаў ён.
Плануецца, што грашовыя сродкі для рамонту дарог прадаставіць адзін з банкаў. Вяртаць крэдыт будуць за кошт дзяржаўнай пошліны, якую плацяць грамадзяне за допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.
«Пакуль не прынята рашэнне, розныя варыянты будзем разглядаць. Але рашэнне прымем ў бліжэйшы час», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.