БЕЛ Ł РУС

Зьнялі кіраўніка БРСМ

10.07.2008 / 16:55

Nashaniva.com

Ад займанай пасады вызвалены Леанід Кавалёў, першы сакратаром абраны Юры Крывадубскі

Першым сакратаром Цэнтральнага камітэту Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі абраны Юры Крывадубскі.

Кадравае пытаньне было сёньня вынесена на парадак дня пленуму ЦК БРСМ.

Раней Крывадубскі працаваў намесьнікам старшыні Цэнтральнай кантрольнай камісііБРСМ.

Леанід Кавалёў вызвалены ад займанай пасады «у сувязі зь пераходам на іншыя працу», паведамляе БЕЛТА.

На сайце БРСМ - эйфарыя. Інфармацыю пра зьмену кіраўніка яны суправадзілі жыцьцесьцьвярджальным загалоўкам: «Наперад - да новых вяршыняў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула