БЕЛ Ł РУС

МТС закрывае «4G безліміт»

22.12.2016 / 15:33

Мабільны аператар МТС паведаміў пра закрыццё паслугі «4G безліміт» з неабмежаваным LTE-трафікам. Прапанова стане недаступна для абанентаў з 1 студзеня 2017 года.

Фота Вадзіма Заміроўскага

«Нагадваем, што ў сеткі LTE можна выдаткоўваць трафік, які прадастаўляецца ў рамках тарыфных планаў і актуальных інтэрнэт-паслуг МТС, а таксама новай прапановы аператара — «Адкрыты інтэрнэт», — адзначыў аператар. — Ніякіх дадатковых дзеянняў для гэтага не патрабуецца».

Паслуга «4G безліміт» прадугледжвае бясплатнае выкарыстанне 4G-інтэрнэту ў неабмежаванай аб'ёме. З моманту запуску LTE і да 15 сакавіка гэтага года абаненты маглі скарыстацца ёю бясплатна. Цяпер яна каштуе 10 капеек у дзень, або прыкладна 3 рублі ў месяц.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула