БЕЛ Ł РУС

У пацярпелай каля станцыі маскоўскага метро беларускі — страсенне мазгоў і рваныя раны 

22.12.2016 / 17:44

Nashaniva.com

У 26-гадовай грамадзянкі Беларусі Веранікі Курадавец, пацярпелай пры выбуху газавага балона каля станцыі метро «Каломенская» 22 снежня ў Маскве, — страсенне мазгоў і рваныя раны ў скроневай вобласці, паведамляе БелаПАН.

Фота rg.ru

Дзяўчыне аказалі медыцынскую дапамогу ў адной з маскоўскіх бальніц.

Пацярпелая расказала расійскаму рэсурсу L!FE, што ў момант здарэння праходзіла міма станцыі. «Аскепкі патрапілі ў галаву, шкло, была кроў. Мяне адкінула, але не аглушыла. Проста страшна было. Усе аранжавае, як быццам у полымі вогненным», — сказала беларуска.

Паводле яе слоў, ратавальнікі, якія прыехалі, вывелі з пераходу іншых пацярпелых, рабочых.

Паводле дадзеных Маскоўскага ўпраўлення МНС, раніцай у агароджанай частцы пераходу станцыі метро «Каломенская», дзе вяліся рамонтныя работы, адбылася разгерметызацыя газавага балона, пасля чаго здарыўся выбух і пажар. У выніку інцыдэнту пацярпелі шэсць чалавек, двое з якіх шпіталізаваны.

Начальнік метрапалітэна Дзмітрый Пегаў паведаміў, што рамонтная кампанія — падрадчык адхіленая ад далейшай дзейнасці. Следчы камітэт праводзіць праверкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула