БЕЛ Ł РУС

Моцны туман сёння вечарам, бачнасць мінімальная — аранжавы ўзровень небяспекі

22.12.2016 / 18:48

Nashaniva.com

Фота Сяргея Зініна з тумана ў ноч на чацвер.

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману аб'яўлены ў Беларусі ўвечары 22 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«У перыяд з 18.00 да 22.00 гадзін 22 снежня на большай частцы тэрыторыі краіны і ў Мінску чакаюцца туманы, якія пагаршаюць бачнасць да 100-500 м», — растлумачылі ў Гідрамета.

Сіноптыкі таксама папярэдзілі, што туманы могуць захавацца цягам ночы 23 снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула