БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што ЗША павінны павялічыць ядзерны патэнцыял

23.12.2016 / 10:52

nn.by

Новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты павінны ўмацаваць і пашырыць свой ядзерны патэнцыял. Пра гэта на ён напісаў у чацвер на сваёй старонцы ў Twitter.

«ЗША павінны значна ўмацаваць і пашырыць свой ядзерны патэнцыял да таго моманту, калі свет прыйдзе да разумення адносна ядзерных бомбаў», — напісаў Трамп.

The United States must greatly strengthen and expand its nuclear capability until such time as the world comes to its senses regarding nukes

— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 22 декабря 2016 г.

Падчас выбарчай кампаніі Дональд Трамп дапусціў большае распаўсюджванне ядзернай зброі для такіх краін, як Японія, Сірыя і Паўднёвая Карэя.

Акрамя таго, падчас перадвыбарных дэбатаў з Хілары Клінтан абраны прэзідэнт ЗША заявіў, што ядзерны арсенал Расіі навейшы, чым амерыканскі, а магчымасці ЗША састарэлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула