БЕЛ Ł РУС

Пасол Купчына: «Падчас працы за мяжой я размаўляла з сынам па-беларуску, каб ён вывучыў мову»

23.12.2016 / 12:37

Nashaniva.com

Пасол Беларусі ў Аўстрыі Алена Купчына расказала ў інтэрв'ю Tut.by пра адукацыю свайго сына.

У свой час ён пайшоў у першы клас у школу пры расійскім пасольстве ў Будапешце. Але ў тым жа навучальным годзе Алена Купчына перавяла сына у ліцэй з французскамоўным навучаннем, які працаваў па праграме міністэрства адукацыі Францыі. Пры гэтым працягваў экстэрнам вучыцца і ў расійскай школе.

Як жа тады хлопец змог вывучыць беларускую мову?

Фота Дар'і Буракінай

— Я з ім размаўляла па-беларуску. У той час у нашым пасольстве працаваў кіроўца, які таксама добра валодаў беларускай мовай і заўсёды мы размаўлялі з сынам на ёй, каб ён чуў жывую беларускую мову.

— Вывучыў?

— Вядома, цяпер у яго 9 па беларускай у сваёй гімназіі, ён «Пагоню» Максіма Багдановіча і вершы Янкі Купалы цытуе на памяць. Ён вялікі патрыёт сваёй краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула