БЕЛ Ł РУС

Невядомы графіціст, Дашкевіч і Human Constanta сталі чэмпіёнамі грамадзянскай супольнасці — 2016

24.12.2016 / 9:1

ІА

23 снежня Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый адзначыла найбольш значныя падзеі ў грамадскім сектары штогадовай прэміяй «Чэмпіён грамадзянскай супольнасці».

У намінацыі «Грамадскі лідар года» перамог Зміцер Дашкевіч.

Прэмію «Новая ініцыятыва» атрымала ўстанова «Human Constanta», якая займаецца абаронай правоў уцекачоў і мігрантаў.

У намінацыі «Крэатыў года» адзначылі невядомага мастака, які дамаляваў калючы дрот на прапагандысцкім графіці «Мінск-Масква». Відавочна, ён не прыйшоў на прэмію, але перадаў пасланне.

«Медыяактыўнасць года» па версіі журы стаў анлайн-часопіс «Імёны».

У намінацыі «Партнерства года» перамагла платформа Talaka.by.

«Рэгіянальнай падзеяй» абралі кампанію ў абарону гісторыка-культурнага раёна Менску «Асмалоўка».

Журналістам года па версіі Аасамблеі стала Галіна Абакунчык з радыё «Свабода».

«Кампаніяй года» была прызнаная ініцыятыва збору подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Жартаўлівую антыпрэмію «Гарбуз» атрымалі супрацоўнікі ГУУС Мінгарвыканкама, якія ў гэтым годзе затрымалі ўдзельнікаў негвалтоўнай акцыі раварыстаў «Крытычная маса».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула