БЕЛ Ł РУС

«Калі сёньня дождж — сем тыдняў то ж»

10.07.2008 / 20:12

Nashaniva.com

Казалі нашы продкі. Тым часам ёсьць два дыямэтральныя прагнозы на пачатак наступнага тыдня. Розьніца складае 20 градусаў.

10 ліпеня ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваўся Самсон

«На Самсона дождж — сем тыдняў то ж», — казалі нашы продкі.

Іншымі словамі, дажджыць будзе да сярэдзіны верасня, паведамляе газэта Свабода.

***

Тым часам ёсьць два дыямэтральныя прагнозы надвор'я на найбліжэйшыя дні.

Інтэрфакс-Захад са спасылкай на Беларускі гідрамэтцэнтар зазначае, што тэмпэратура паветра ў найбліжэйшыя дні па краіне апусьціцца да 10-15 градусаў. Халоднае надвор'е, амаль такое як у красавіку, будзе ў пачатку наступнага тыдня.

А вось на сайце Белгідрамэтцэнтру абсалютна іншыя зьвесткі. У Менску ў нядзелю +30-+32, а ў аўторак -- +33-35.

І каму верыць?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула