БЕЛ Ł РУС

Доктар Ліза была ў спісах пасажыраў Ту-154, што разбіўся ў Сочы

25.12.2016 / 11:18

Лізавета Глінка, вядомая як доктар Ліза, была ў спісах самалёта Ту-154, што разбіўся ў Сочы. Спісы пасажыраў апублікаваныя на сайце Мінабароны РФ.

tass.ru

«Спіс пасажыраў, якія знаходзіліся на борце Ту-154 Мінабароны Расіі. Міжнародная грамадская арганізацыя «Справядлівая дапамога»: 1. Глінка Е.П.», — адзначаецца на сайце Мінабароны.

Як паведаміла ТАСС крыніца ў сілавых структурах, «доктар Ліза ўчора ў 23 гадзіны была ў аэрапорце Чкалаўскім і казала пра тое, што вылятае і будзе раніцай у Латакіі». Таксама яна ўдакладніла, што ў нядзелю яна павінна наведаць бальніцу Цішрын у цэнтры Латакіі, дзе была паўгода таму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула