БЕЛ Ł РУС

У Беларусi 26 снежня абмяжуюць забаўляльныя мерапрыемствы і прыспусцяць сцягі 

25.12.2016 / 19:20

Nashaniva.com

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі 26 снежня над будынкамі рэзідэнцыі прэзідэнта Беларусі і іншых дзяржустаноў па ўсёй краіне будуць прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі ў знак салідарнасці і смутку ў сувязі з авіякатастрофай у Расіі.

Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Абмежаваныя таксама правядзенне і трансляцыя забаўляльных мерапрыемстваў і праграм. Тэле- і радыёканалам рэкамендавана ўлічыць гэтыя абставіны пры фарміраванні эфіру.

У Расіі 26 снежня аб'яўлены днём агульнанацыянальнай жалобы па загінуўшых у авіякатастрофе самалёта Ту-154.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула