БЕЛ Ł РУС

Крыніцы: Лукашэнка не возьме ўдзел у саміце ЕАЭС і АДКБ у Пецярбургу

25.12.2016 / 19:46

Nashaniva.com

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка не плануе браць удзел у самітах Еўразійскай эканамічнай рады (ЕАЭС) і Арганізацыі дамовы калектыўнай бяспекі (АДКБ) у панядзелак, 26 снежня, у Санкт-Пецярбургу.

Пра гэта РБК распавялі тры чалавекі, знаёмыя з арганізацыяй самітаў.

У прэс-службе прэзідэнта Беларусі ў нядзелю на званкі не адказвалі. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў на запыт РБК таксама не адказаў.

На мінулым тыдні Пяскоў паведаміў, што абодва саміты будуць нефармальнымі і пераднавагоднімі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула