БЕЛ Ł РУС

Вікторыя Азаранка распавяла, калі плануе вярнуцца на корт

26.12.2016 / 07:27

Nashaniva.com

Наймацнейшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая нядаўна стала мамай, пагутарыла 25 снежня з прыхільнікамі ў Twitter. Падчас міні-чату яна падзялілася сваімі бліжэйшымі спартыўнымі планамі, піша БелТА,

У прыватнасці, яна паведаміла, што плануе прыняць удзел у турніры ў Брысбене ў студзені 2018 года. Акрамя таго, Вікторыя адзначыла, што не зможа быць у Мінску 11 і 12 лютага і назіраць за гульнёй жаночай нацыянальнай каманды ў рамках 1-га круга Сусветнай групы Кубка Федэрацыі.

Яна таксама заявіла, што сімпатызуе футбалісту Ліянэлю Месі і баскетбалісту Стэфену Кары.

А вось улюбёнай каляднай карцінай Віка назвала фільм «Дзяўчаты».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула