БЕЛ Ł РУС

У музыкі і добрага чалавека Змітра Вінаградава захварэла дачка — патрэбная дапамога

28.12.2016 / 5:42

Nashaniva.com

Дачка Змітра Вінаградава, двухгадовая Ганначка, хворая на рак. Пільна патрэбны грошы на яе лячэнне ў Нямеччыне. 

У Ганначкі ёсць брат-блізнюк.

Дзяўчынцы паставілі дыягназ: атыповая тэратоідна-рабдоідная пухліна мозгу 4 стадыі. У кастрычніку ёй зрабілі аперацыю, але цалкам пухліну выдаліць не ўдалося, яна прарасла ў сасуды.

Ганначку лячылі прэпаратамі, якія далі пабочны эфект: дзяўчынка перанесла менінгіт і развілася бранхіяльная астма. Дактары не могуць цяпер правесці хіміятэрапію, спачатку трэба вылечыць пабочныя набытыя захворванні.

Сям'я спадзяецца на дапамогу неабыякавых людзей і верыць у цуд.

Падрабязней тут.

Рахункі

АСБ Беларусбанк філіял 300, код філіяла 661:

Прызначэнне плацяжу: Залічэнне на дабрачынны рахунак Вінаградава Дзмітрыя Уладзіміравіча для лячэння дачкі Вінаградавай Ганны Дзмітрыеўны

(Назначение платежа: Зачисление на благотворительный счет Виноградова Дмитрия Владимировича для лечения дочери Виноградовой Анны Дмитриевны)

МТС +375295067070 нумар для збору сродкаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула