БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах завялі крымінальную справу за давядзенне да самагубства 15-гадовага падлетка

26.12.2016 / 18:28

Nashaniva.com

Следчы камітэт завёў крымінальную справу па артыкуле «Давядзенне да самагубства» (арт. 145 КК РБ).

«Навучэнец 9-га класа быў знойдзены са слядамі асфіксіі па месцы жыхарства днём 22 снежня 2016 года», — распавяла Intex-press Марына Дранькова, афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці.

Для высвятлення абставінаў гібелі непаўналетняга следчыя апытваюць сваякоў, суседзяў, аднакласнікаў і педагагічны калектыў школы. Канфіскаваныя асабістыя запісы і камп'ютарныя прылады, якія належаць падлетку, паведамілі ў Следчым камітэце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула