БЕЛ Ł РУС

Відавочца крушэння Ту-154 даў паказанні на карысць версіі пра памылку пілотаў

27.12.2016 / 7:14

Nashaniva.com

Супрацоўнік берагавой аховы, які стаў відавочцам крушэння самалёта Ту-154 у Чорным моры, даў следству паказанні, якія сведчаць на карысць версіі аб памылцы пілотаў. Пра гэта паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы, блізкія да расследавання.

Па словах памежніка, пасля вылету самалёт стаў не набіраць вышыню, а «хутка зніжацца да паверхні мора, як быццам збіраўся здзейсніць на яе пасадку», перадае газета. Відавочца распавёў, што самалёт ляцеў «на невялікай хуткасці з ненатуральна задраным угору носам», і параўнаў становішча самалёта ў паветры з матацыклам, пастаўленым на задняе кола.

Як сцвярджае сведка, Ту-154 зачапіў хвастом паверхню вады, пасля чаго хваставая частка адвалілася, а фюзеляж «абрынуўся ў хвалі і хутка затануў».

«Коммерсант» піша, што апісаная сведкам сітуацыя, на думку экспертаў, магла скласціся праз спробу пілотаў «занадта энергічна падняць машыну ўверх», што прывяло да выхаду на закрытычныя вуглы атакі, страты хуткасці і пад'ёмнай сілы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула