БЕЛ Ł РУС

Француз завяршыў адзіночнае кругасветнае плаванне новым рэкордам

27.12.2016 / 7:19

Nashaniva.com

Французскі марак і падарожнік завяршыў адзіночнае кругасветнае плаванне новым рэкордам.

Фота AFP

48-гадовы Томас Кавіль плыў на трымаране без прыпынкаў 49 дзён 3 гадзіны і 7 хвілін. Дагэтуль рэкордам лічылася 57-дзённае кругасветнае падарожжа француза Франсуа Жаёна ў 2008 годзе. Ён плыў на яхце і быў таксама адзін.

«Бі-Бі-Сі» адзначае, што Кавілю ўдалося дасягнуць рэкорда толькі з пятай спробы. Ён кажа, што даводзілася працаваць на мяжы фізічных магчымасцяў, яму ўдавалася спаць не больш за 3 гадзіны за суткі.

«Я ішоў да гэтага дзесяць гадоў… Я шчаслівы, што мне ўдалося здзейсніць гэтую мару», — сказаў падарожнік пасля прыбыцця ў французскі порт Брэст.

Сваё падарожжа Ковіль здзейсніў на трымаране даўжынёй 31 метр. Фота AFP

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула