БЕЛ Ł РУС

Беларускія тэлеканалы нічога не паведамілі пра саміты ЕАЭС і АДКБ без Лукашэнкі

27.12.2016 / 10:24

Nashaniva.com

У вячэрніх праграмах навін беларускіх тэлеканалаў СТВ, ОНТ і «Беларусь 1» 26 снежня не было ні слова сказана пра саміты ЕАЭС і АДКБ, што прайшлі ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе БелаПАН.

На гэтыя мерапрыемствы Аляксандр Лукашэнка не паехаў без растлумачэння прычын.

Галоўнай тэмай інфармацыйных выпускаў стала жалоба ў Беларусі па ахвярах катастрофы расійскага самалёта Ту-154, які ляцеў у Сірыю.

На саміце ЕАЭС была падпісаная новая рэдакцыя Мытнага кодэкса, якую беларускі кіраўнік ўспрыняў насцярожана. На гэтую тэму 9 снежня ён правёў нараду, запатрабаваўшы забяспечыць захаванне інтарэсаў краіны і даць праекту кодэкса «аб'ектыўную ацэнку, узважыць усе за і супраць, пралічыць наступствы і магчымыя рызыкі».

Лідары краін ЕАЭС падпісалі новую рэдакцыю Мытнага кодэкса, Лукашэнка не прыехаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула