БЕЛ Ł РУС

Ту-154, што разбіўся пад Сочы, урэзаўся ў ваду на хуткасці 510 км/г

27.12.2016 / 16:41

Nashaniva.com

Лайнер Ту-154 Мінабароны РФ сутыкнуўся з паверхняй вады Чорнага мора на хуткасці каля 510 км/г. Пра гэта распавяла ТАСС крыніца ў сілавых структурах. На аснове якіх дадзеных зроблена такая выснова, не ўдакладняецца.

Суразмоўца агенцтва заўважыў, што ў момант сутыкнення самалёт спрабаваў павярнуць направа, але ўжо прыбраў закрылкі, якія выкарыстоўваюцца пры ўзлёце. Пры гэтым у Ту-154 быў вялікі вугал тангажу, гэта значыць ён моцна задраў нос.

Падчас манеўру, працягвае крыніца ТАСС, адбылося звальванне самалёта. Ён упаў у ваду, нахіліўшыся на левы борт.

Раней паведамлялася, што характэрныя пашкоджанні паказвалі на спробу пасадзіць аварыйны самалёт на ваду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула