БЕЛ Ł РУС

У Чэхіі створаць агенцтва па барацьбе з фэйкавымі навінамі. Улады баяцца расійскага ўмяшання ў выбары

28.12.2016 / 14:20

meduza.io

Пры ўрадзе Чэхіі будзе створана ўпраўленне па барацьбе з фэйкавымі навінамі. Як піша The Guardian, улады краіны асцерагаюцца, што распаўсюджванне недакладнай інфармацыі ў інтэрнэце можа паўплываць на вынік парламенцкіх выбараў, якія пройдуць у кастрычніку 2017 года.

У чэшскім урадзе заяўляюць, што ў краіне дзейнічаюць дзясяткі сайтаў, што распаўсюджваюць фэйкавыя навіны і канспіралагічныя тэорыі. Па здагадцы уладаў, гэтыя сайты звязаныя з Крамлём, хоць суразмоўцы The Guardian прызнаюць, што даказаць гэтую сувязь няпроста.

Упраўленне па барацьбе з фэйкавымі навінамі стане часткай адкрытага нядаўна Цэнтра па барацьбе з тэрарызмам і гібрыднымі пагрозамі. Яно пачне працу 1 студзеня, яго штат складзе 20 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула