БЕЛ Ł РУС

Мінскае «Дынама» прайграла «Давосу» на Кубку Шпэнглера, але выйшла ў паўфінал

29.12.2016 / 07:29

Мінскае «Дынама» завяршыла групавы этап хакейнага Кубка Шпэнглера паразай ад швейцарскага «Давоса» - 4:5 (1:1, 2:3, 1:1).

Такім чынам, у нашай групе ўсе каманды набралі па тры ачкі, але за кошт лепшай розніцы шайб «Дынама» заняло першае месца. Падапечныя Крэйга Вудкрафта наўпрост выходзяць у паўфінал, дзе згуляюць з пераможцам кваліфікацыйнага матча — «Маунтфілд Градэц—Кралавэ» — Канада.

Свой паўфінальны паядынак «зубры» пачнуць у пятніцу ў 17.05.

Фінал — 31 снежня. Турнір праходзіць у Швейцарыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула