БЕЛ Ł РУС

20-гадовы хлопец загінуў на валцы лесу ў Лідскім раёне

29.12.2016 / 21:37

Nashaniva.com

28 снежня ў Лідскім раёне хлопец загінуў падчас валкі лесу. Пра гэта паведамляюць «Прынеманскія весці» са спасылкай на Лідскі РАУС.

У лесе каля вёскі Сямашкі адбывалася валка лесу. У пэўны момант спілаваная сасна ўпала на 20-гадовага хлопца, жыхара вёскі Ходараўцы.

З моцным крывацёкам, траўмай жывата і пашкоджаннем пазваночніка яго даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне мясцовай бальніцы. Аднак выратаваць хлопца не ўдалося.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула