БЕЛ Ł РУС

Руслан Салей — у паўфінале Кубку Стэнлі

13.05.2006 / 0:27

Nashaniva.com

Клюб «Анахайм Майты Дакс», колеры якога абараняе хакеіст нацыянальнай зборнай Руслан Салей, выйшаў у паўфінал Кубку Стэнлі (фінал Заходняй Канфэрэнцыі). Раніцай 12 траўня «качары» атрымалі чацьвертую запар перамогу над «Каларада Эвэланш».

Клюб «Анахайм Майты Дакс», колеры якога абараняе хакеіст нацыянальнай зборнай Руслан Салей, выйшаў у паўфінал Кубку Стэнлі (фінал Заходняй Канфэрэнцыі). Раніцай 12 траўня «качары» атрымалі чацьвертую запар перамогу над «Каларада Эвэланш». Гэтым разам у гасьцях, у Дэнвэры, зь лікам 4:1. Нагадаем, што ў першым матчы «Анахайм» перамог 5:0, у другім — 3:0, у трэцім — 4:3.

У паўфінале «Анахайм» згуляе зь пераможцам пары «Сан-Хасэ Шаркс» — «Эдманта Ойлерз». Лік у гэтай сэрыі пакуль 2:1 на карысьць каліфарнійскіх акул. Паўфінальныя гульні пачнуцца 22 траўня.

Тры гады таму «Анахайм» гуляў у фінале Кубку Стэнлі, дзе саступіў «Нью-Джэрсі Дэвілз» у сэрыі зь сямі матчаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула