БЕЛ Ł РУС

Зміцер Дашкевіч сустракаў Новы год у міліцыі

1.01.2017 / 11:17

Nashaniva.com

Адзін з лідараў «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч адпушчаны на волю. Фота палітыка, які ноччу вярнуўся з міліцыі дамоў, размясціў у сябе ў фэйсбуку Эдуард Пальчыс.

Паводле інфармацыі БелаПАН, Дашкевіч і яшчэ адзін актывіст «МФ» Павел Пракаповіч незадоўга да поўначы былі затрыманыя ў раёне Нацыянальнай акадэміі навук на шляху да Кастрычніцкай плошчы і дастаўленыя ў Першамайскі РУУС.

Раней Дашкевіч у сацыяльных сетках запрасіў грамадзян прыйсці 31 снежня ў 23.45 на Кастрычніцкую плошчу і сустрэць Новы год пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Такіх аказалася тры чалавекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула