БЕЛ Ł РУС

«Лукойл» у 2017 году не плануе змяншаць пастаўкі нафты ў Беларусь

1.01.2017 / 17:20

Nashaniva.com

«Лукойл» заключыў кантракт з «Лукойл-Беларусь» на пастаўку нафты ў аб'ёме 2,5 млн тонаў у 2017 годзе, вынікае з паведамлення расійскай кампаніі, піша TUT.BY.

Арыенціровачны кошт кантракту складае каля 550 млн даляраў плюс або мінус 5%. Пастаўкі будуць ажыццяўляцца трубаправодным транспартам у адпаведнасці з узгодненым графікам месячных паставак, адзначаецца ў паведамленні, у Наваполацк (ААТ «Нафтан») і / або Мазыр (ААТ «Мазырскі НПЗ»).

На 2016 год быў заключаны аналагічны кантракт.

Улады Беларусі і Расіі да гэтага часу не могуць урэгуляваць нафтагазавы канфлікт.

Віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка заяўляў, што рашэнне па нафтагазавых пытаннях з Масквой павінна быць знойдзена не пазней за I квартал 2017 года.

Беларусь жадала ў 2016 годзе атрымаць 24 млн тон расійскай нафты. Але пастаўкі былі скарочаныя да 18 млн тон праз доўг Мінска па газе.

«Лукойлу» у Беларусі неабходна падтрымліваць дзейнасць сеткі сваіх заправак. Паводле дадзеных кампаніі, ёй належаць 81 АЗС, а таксама 5 нафтабаз і 3 газанапаўняльныя станцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула